Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.09.2018

Каб гучала мова дашкалят...

Каб гучала мова дашкалят...

 

                                                                                  Родная мова – гэта першая крыніца,                                                              

праз якую мы пазнаем жыццё і

акаляючы нас свет.     

Я. Колас

 

         Для большасці дашкольнікаў першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, на якой вучацца размаўляць з маленства, з’яўляецца руская. Але мы жывем у краіне Беларусь і дзеці павінны ведаць і разумець сваю родную мову, таму ў нашым дзіцячым садку мы далучаем малых выхаванцаў да беларускай мовы, знаёмім  іх  з правільным беларускім  маўленнем праз спецыяльна арганізаваныя заняткі і ў свабоднай  дзейнасці дашкалят. Выхавацелі арганізуюць і плануюць беларускамоўныя дні, гульні – драматызацыі, дыдактычныя гульні. З дапамогай мастацкага слова – казак, лічылак, вершаў, прыказак, прымавак дарослыя развіваюць у дзяцей жаданне ведаць і не забываць мову сваіх продкаў, майстэрства валодаць ёю, падштурхоўваюць да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.