Паважаныя бацькі, вельмі важна, каб вы гулялі разам са сваімі дзецьмі. Для любога дзіцяці гульня – спосаб пазнання свету і свайго месца ў гэтым свеце. Менавіта ў гульні дзіця расце і равіваецца як асоба, набывае навыкі зносін і паводзін у грамадстве. Прапануем вам некалькі беларускіх рухомых гульняў:
1. ГРУШКА
Задачы: развіваць уменне выконваць танцавальныя рухі, пачуццё рытму, выразнасць рухаў.
Матэрыял: не патрабуецца.
Змест: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяўчына ці хлопчык. Гэта грушка. Дзеці ідуць ў карагодзе вакол грушкі і сряваюць:
Мы пасадзім грушку
Усе, усе,
Няхай наша грушка
Расце, расце
Вырасці ты, грушка,
Вось такой вышыні,
Распусцілася, грушка,
Вось такой шырыні!
Расці, расці, грушка,
Ды у добры час.
Патанцуй, Марылька,
Падскачы для нас.
А ўжо наша грушка
Распусцілася ,
А наша Марылька
Зажурылася.
А мы тую грушку
Весяліць будзем
І з нашай Марылькай
Скакаць будзем.
На словы “і з нашай Марылькай скакаць будзем” дзеці падыходзяць да грушкі і выконваюць разам з ёй танцавальныя рухі (або скачкі на месцы).
Правілы гульні: выконваць танцавальныя рухі, узгадняючы іх са словамі песні.
2. НАДЗЕЙКА
Задачы: Практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; замацоўваць уменне суадносіць свае дзеянні з дзеяннямі партнёраў; выхоўваць узгодненнасць калектыўных дзеянняў.
Матэрыял: не патрабуецца.
Змест: па лічылцы дзеці выбіраюць Надзейку. Астатнія становяца ў круг і загадваюць:
Ты, Надзейка, раскажы,
Спрытна ўсім нам пакажы,
Як бабулі (дзядулі, сяброўкі, козлікі…) скачуць,
Надзейка выконвае танцывальныя рухі і адказвае:
Вось так, вось так –
Так бабаулі (дзядулі, сяброўкі, козлікі…) скачуць
Потым яна запрашае скакаць ўсіх дзяцей разам з ёю.
Правілы гульні: дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае Надзейка.
3. АДГАДАЙ ЧЫЙ ГАЛАСОК
Задачы: развіваць слухавую ўвагу, памяць, засяроджнасцт на выкананні задання; выхоўваць арганізаваннасць, стрыманасць.
Матэрыял: не патрабуецца.
Змест: дзеці ўтвараюць круг. Хто-небудзь становіцца пасярэдзіне і заплюшчвае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі ў круг, і – раз! Два! Тры!
Павярнуліся, сябры!
На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе і спяваюць:
А як скажам – скок, скок, скок…
Словы “скок, скок, скок” спявае ці гаворыць той гулец, на якога пакажуць бацькі.
Адгадай чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць ў цэнтры дзеці.
Дзіця, што стаіць у цэнтры з заплюшчанымі вачыма, павінна адгадаць, хто праспяваў словы скок, скок, скок. Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.
Правілы гульні:
1. Дзіця не мае права расплюшчваць вочы да таго часу, пакуль не скончыцца песня.
2. Словы скок, скок, скок гаворыць ці спявае гулец, на якога пакажа дарослы.
раскрыть » / « свернуть