Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.01.2022

Прыйшла Каляда - атварай варата!!!

Калядкі ў нашым дзіцячым садку— любімае і доўгачаканае свята. Да яго заўсёды сур’ёзна рыхтуюцца і адзначаюць, прытрымліваючыся народных традыцый. Свята праходзіць ярка, займальна, у жартоўнай форме. Падрыхтоўка і стварэнне касцюмаў (маскі, хусткі, іншыя галаўныя ўборы, доўгія спадніцы і г. д.) і розных беларускіх шумавых інструментаў (бразготкі, дудкі, свісткі, драўляныя лыжкі, бубны і г. д.) для гулянняў займае асаблівае месца ў арганізацыі свята.

            Выхаванцы сада былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі свята. Госці выконвалі песні і прыпеўкі, жадаючы ветлівым гаспадарам здароўя, поспехаў і багатага ўраджаю. Усе ўдзельнікі калядак танцавалі, гулялі і весяліліся ад душы.

            Свята падарыла дзецям незабыўныя ўражанні і атрымалася вясёлым, шумным і відовішчным.