Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Прафсаюз

Прафсаюз - гэта важны дэмакратычны інстытут сучаснага цывілізаванага дзяржавы. Калі мы хочам лічыць сябе цывілізаванымі людзьмі, тады мы павінны прызнаць не толькі права прафсаюза на існаванне, але і надзённую неабходнасць гэтай арганізацыі для ажыццяўлення абароны сацыяльна-працоўных інтарэсаў.

Асноўнай мэтай першаснай прафсаюзнай арганізацыі з'яўляецца:

Рэалізацыя статутных мэтаў і задач прафсаюза па прадстаўніцтве і абароне індывідуальных і калектыўных сацыяльна-працоўных, прафесійных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза пры ўзаемадзеянні з працадаўцам.
Для дасягнення гэтай мэты прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі вырашае наступныя

Задачы:

1.Актывізаваць працу першаснай прафсаюзнай арганізацыі па прадстаўніцтве і абароне інтарэсаў членаў прафсаюза, павышэнню сацыяльнай абароненасці работнікаў дзіцячага садка;
2.Садзейнічаць у паляпшэнні матэрыяльнага становішча, умацавання здароўя работнікаў, стварэнне ўмовы для правядзення вольнага часу;
3.Развіваць сацыяльнае партнёрства ў вырашэнні сацыяльных праблем работнікаў і адміністрацыі;
4.Ажыццяўляць арганізацыйныя мерапрыемствы па павышэнню матывацыі і ўмацаванні прафесійнага сяброўства;
5.Умацоўваць і развіваць прафесійную салідарнасць.