Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Умовы прыёму УА

Ва ўстанову дашкольнай адукацыі прымаюцца дзеці, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, незалежна ад іх месцажыхарства і грамадзянства.

1.Прыём дзяцей ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ёй свабодных месцаў.


2.Прыём асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўніка выхаванца і медыцынскай даведкі аб стане здароўя.


3.Для атрымання дашкольнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі законны прадстаўнік выхаванца таксама дае накіраванне ва ўстанову дашкольнай адукацыі, выдадзенае мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы.


4.Камплектаванне груп і перавод дзяцей з адной узроставай групы ў іншую групу ажыццяўляюцца штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня).


5.Камплектаванне санаторнай групы ажыццяўляецца па медыцынскіх паказчыках згодна з заключэннем рэабілітацыйнай камісіі.


6.Камплектаванне груп для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення ажыццяўляецца па медыцынскіх паказаннях і згодна з заключэннем цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.